Калядкі ў нашым ліцэі, 16 студзеня 2019

У традыцыйным народным календары зіма не толькі самая доўгая пара года,але самая багатая на святы.

16 студзеня ў нашым ліцэі адбыліся Калядкі.Нашы калядоўшчыкі разбавілі будні ліцэістаў танцамі,песнямі і нават варожбамi, падарыўшы шмат пазітыўных эмоцый. Калі ў будні дзень рассыпанае зерне-гэта смецце, то на Калядках за такое можна атрымаць цукерку. Гэта калядоўшчыкі засвоілі.

Мэта гэтакага свята-далучыць ліцэістаў да вытокаў славянскай культуры,пазнаёміць іх з традыцыямі і звычаямі беларускага народа,абудзіць патрыятычныя пачуцці. Мабыць, няма іншага свята, якое адзначылася б такім багаццем звычаяў, абрадаў, прыкмет…

Халадцова Вольга, 10 Д